"БАЛАДА ПРА КАХАННЕ" – В. Быкаў, рэжысёр-пастаноўшчык: У. Савіцкі

1 Views
Published
БАЛАДА ПРА КАХАННЕ
Драматычная паэма ў 1-й дзеі паводле аповесці "Альпійская балада" Васіля Быкава.

Рэжысёр: Уладзімір Савіцкі

ХХІ стагоддзе - стагоддзе высокіх тэхналогій і найнавейшай зброі - прымушае пераасэнсаваць тэму вайны і ролю ў ёй чалавечай асобы. Універсальнасць і сучаснасць творчасці В.Быкава ў тым, што ў сваіх ваенных творах ён звяртае ўвагу, перш за ўсё, на душу чалавека. Экстрэмальная сітуацыя абвастрае любыя пачуцці: страх і імкненне да волі, адчай і каханне…

Беларус Іван, італьянка Джулія - гэта сучасныя Ён і Яна, якія апынуліся ў пякельных умовах канцлагера і спрабуюць выратавацца. Прымушаныя ўцякаць, яны быццам ператвараюцца ў звяроў, на якіх ідзе паляванне. Адзінае, што ратуе ад такога пераўвасаблення, - каханне і самаахвярнасць.

Шлях герояў да гэтага высокага пачуцця праходзіць перад вачыма гледача. Камерныя ўмовы Малой сцэны робяць гісторую яшчэ больш інтымнай і кранальнай. Глядач не проста назірае, а суперажывае героям і разам з імі праходзіць цяжкі шлях: ад жывёльнай прагі жыцця і свабоды - да выратавання душы.
Category
Драмы
Be the first to comment